25 красавіка ва ўсім
свеце пачаліся мемарыяльныя мерапрыемствы ў сувязі з 25-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай
АЭС. Мерапрыемствы набылі асабліва моцны характар у кантэксце падзей на японскай атамнай
электрастанцыі “Фукусіма-1”. Аварыя на востраве Хансю адбылася 11 сакавіка гэтага
года.
Цэнтральныя чарнобыльскія мерапрыемствы на Украіне ўзначаліць глава Рускай
Праваслаўнай Царквы Патрыярх Кірыл I. Ён прыбудзе ў Кіеў сёння.
26 красавіка,
у дзень трагедыі, у 1.23, на ўсходняй ускраіне Кіева пад звон чарнобыльскага колакала
пачнецца жалобнае набажэнства, якое ўзначаліць Патрыярх. Як паведамілі ў Маскоўскім
Патрыярхаце, у аўторак ва ўсіх храмах Рускай Праваслаўнай Царквы будуць маліца за
ахвяр катастрофы.
Больш за 300 тыс. чалавек на Украіне і ў Беларусі былі пераселены
пасля аварыі. Да гэтага часу больш за 6 млн. чалавек жывуць на значна радыёактыўна
забруджаных тэрыторыях. Там назіраецца рост дзіцячай смяротнасці на 20-30%, асабліва
ад раку шчытападобнай залозы.