2011-04-25 11:33:37

Англіканская Царква супраць шлюбаў членаў каралеўскай сям'і з католікамі


RealAudioMP3 Англіканская Царква выступіла супраць адмены брытанскім урадам дзеючага на працягу стагоддзяў закона, які забараняе членам каралеўскай сям'і ўступаць у шлюб з католікамі. Намеснік прэм'ер-міністра Брытаніі Нік Клегг дзеля ўстанаўлення роўнасці паміж рэлігіямі ўжо пачаў працаваць над папраўкай да Акту аб атрыманні пасады ў спадчыну ад 1701 г., згодна з якім брытанскі манарх павінен быць членам Англіканскай Царквы, а кожны з нашчадкаў прастола павінен адмовіцца ад магчымасці ўступлення ў шлюб з католікам або каталічкай.

Між тым Англіканская Царква выступіла рашуча супраць змены гэтага закона, выказаўшы асцярогу, што, калі які-небудзь спадчыннік прастола ўступіць у шлюб з прадстаўніком Каталіцкага Касцёла, то іх дзеці, паводле Кананічнага права, павінны будуць выхоўвацца ў каталіцкай веры, што, на думку англіканскіх іерархаў, прывядзе да цяжкавырашальнай сітуацыі, калі ў рэшце рэшт манархам а, такім чынам, і кіраўніком Англіканскай Царквы стане католік.

Па словах прадстаўніка Царквы, нягледзячы на тое, што закон аб атрыманні пасады ў спадчыну ў сучасным свеце здаецца "няправільным", англіканства застаецца дзяржаўнай рэлігіяй, а значыць, брытанскі манарх, які з'яўляецца адначасова і кіраўніком Царквы, ніяк не можа падпарадкоўвацца Ватыкану.

Між тым, у Брытаніі няма забароны на ўступленне членаў каралеўскай сям'і ў шлюб з мусульманамі, юдэямі і нават з адкрытымі агностыкамі і атэістамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.