Бэнэдыкт XVI: “Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!” – гэта вызнанне веры і жыццёвая
пастава
Пасля заканчэння святочных
набажэнстваў у Ватыкане, Бэнэдыкт XVI скіраваўся 24 красавіка ў сваю летнюю рэзідэнцыю
ў Кастэль Гандольфа, дзе прабудзе ўвесь гэты тыдзень. Па традыцыі ў Велікодны панядзелак,
Святы Айцец, прамовіў з вернікамі, сабранымі на плошчы перад Апостальскім Палацам,
малітву “Regina Caeli”. У Каталіцкім Касцёле гэта малітва, на працягу велікоднага
перыяда замяняе “Angelus”. Перад малітвай Папа звярнуўся да сабраных са сваімі разважаннямі:
“Дарагія
браты і сёстры! - сказаў Пантыфік -
Surrexit Dominus vere! Alleluja!
Уваскрасенне Пана азначае аднаўленне нашага чалавечага стану. Хрыстус перамог
смерць, выкліканую нашым грахом, і вядзе нас да вечнага жыцця. Ад гэтай падзеі пачынаецца
усё жыццё Касцёла і існаванне хрысціян. Сёння, у Велікодны панядзелак мы чытаем першае
місійнае пасланне Касцёла, які толькі нараджаўся: “Гэтага Езуса, - кажа
апостал Пётр, - уваскрасіў Бог, чаму ўсе мы сведкі. Вось, узнесены правіцаю Бога і,
атрымаўшы ад Айца абяцанне Духа Святога, Ён выявіў тое, што вы бачыце і чуеце(Дз 2, 32-33). Адным з характэрных знакаў веры ва Уваскрасенне з’яўляецца хрысціянскае
прывітанне “Хрыстус уваскрос!Сапраўды ўваскрос!”. Гэта вызнанне веры
і жыццёвая пастава, адпавядае падзеі, якая адбыласяз
жанчынамі, апісанай у Евангеллі св. Мацвея: “І вось Езус, выйшаўшы ім
насустрач, сказаў: Вітайце. Яны ж, падышоўшы, абнялі ногі Ягоныя і пакланіліся Яму.
Тады кажа ім Езус: Не бойцеся. Ідзіце, паведаміце братам Маім, каб ішлі ў Галілею,
там Мяне ўбачаць”. “Увесь Касцёл – пісаў Слуга Божы Павел VІ– атрымаў місію евангелізацыі. Уклад кожнага з’яўляецца важным для ўсёй справы.
Касцёл застаеццаадначасова змрочным і яскравым знакам адыходу Езуса
і Яго прысутнасці. Яго працягам і наступнікам” (Evangelii Nuntiandi, 8 снежня
1975, 15).
Якім чынам мы можам сустрэць Хрыста і стаць больш
верагоднымі Ягосведкамі? Св. Максім Турынскі казаў: “Калі хто хоча
пазнаць Збаўцу, павінен перш за ўсё з верай прыняць Яго Боскасць і ўсім сэрцам паверыць
у Яго прысутнасць у небе” (Sermo XXXIX a, 3), гэта значыць, павінен
навучыцца пастаянна скіроўваць свой погляд, свае думкі і сэрца да вяршыняў Бога, туды,
дзе знаходзіцца Уваскрослы Хрыстус. У малітве, падчас адарацыі, Бог сустракае чалавека.
Тэолаг Рамано Гуардзіні заўважыў, што “адарацыя не з’яўляецца нейкім дапаўненнем,
нечым другасным ... яна з’яўляецца вяршыняй нашага зацікаўлення, нашага значэння і
быцця. У адарацыі чалавек пазнае тое, што мае чысты, просты і святысэнс” (La Pasqua, Meditazioni, Brescia 1995, 62). Толькі калі
мы звяртаемся да Бога, молімся да Яго, мы можам адкрыць найглыбейшае значэнне нашага
жыцця, а наша штодзённае падарожжа будзе палымнець святлом Уваскрослага.
Дарагія
сябры, Касцёл, на Усходзе і на Захадзе, сёння адзначае свята св. Марка Евангеліста,
мудрагапрапаведніка Слова і навучання Хрыста, як яго называлі ў старажытнасці.
Ён таксама з’яўляецца апекуном Венецыі, куды, па волі Бога, я здзейсню пастырскі візіт
7-8 мая. Просім Дзеву Марыю, каб яна дапамагла нам верна і з радасцю выконваць місію,
якую Увакрослы Хрыстус даверыў кожнаму з нас”.