2011-04-23 11:04:19

Святы Айцец узначаліў Літургію Мукі Пана і адарацыю крыжа


RealAudioMP3 У Вялікую пятніцу 22 красавіка, Бэнэдыкт XVI узначаліў Літургію Мукі Пана ў базыліцы св. Пятра. Па традыцыі гамілію падчас набажэнства прамовіў айцец Раньера Канталамеса, прапаведнік Папскага дома. Ён закрануў розныя актуальныя для сённяшняга часу праблемы. Прапаведніка турбуе стан міліёнаў людзей, якія пакутуюць ад беднасці, сацыяльнай несправядлівасці і ад пераследаў за веру. “Сёння, не казаць аб гэтых праблемах, - сказаў ён - азначае здрадзіць нашай веры і сэнсу таямніцы, якую мы зараз разважаем. Аднак, варта памятаць, што пакутаваць азначае стаць больш адчувальным да збаўчай справы Бога, ахвяраванай чалавецтву ў Хрысце”.

Паводле айца Канталамесы, сёння хрысціяне вярнуліся да выпрабаванняў мучаніцтвам і адзначыў, што ўвесь свет стаў сведкам сучаснага мучаніцтва хрысціян.

Прапаведнік Папскага дома заўважыў, што сёння глабалізацыя мае таксама пазітыўнае значэнне, у тым сэнсе, што пакуты народаў, становяцца пакутамі ўсяго чалавецтва. “Гэта дае нам магчымасць убачыць нас усіх членамі адной сям’і, без расавых і рэлігійных падзелаў”.

Італьянскі капуцын адзначыў, што падчас смерці і ўваскрасення Хрыста адбыліся два моцныя землятрусы. “Так будзе заўсёды - сказаўён - пасля смяротнага землятрусу, наступіць землятрус уваскрасення да жыцця”.







All the contents on this site are copyrighted ©.