У французскім Авіньёне
праходзіць выстава сучаснага мастацтва. Сярод яе экспанатаў знаходзіцца скандальны
фотаздымак пад назвай “Immersion Piss Chrust” аўтарства амерыканскага фатографа Андрэса
Серрано. На ёй прадстаўлены крыж, які знаходзіцца ў адпадах чалавечай жыццядзейнасці.
Супраць экспанавання гэтай працы выказалі пратэст некалькі французскіх арганізацый.
Аднак
суд у Авіньёне, які разглядаў гэту справу, адхіліў пратэст і наказаў заплаціць 8 тысяч
еўра кампенсацыі арганізатарам выставы. Па словах адваката арганізацыі, гэта рашэнне
азначае, што “хрысціяне не могуць абараняць сябе законна ад нападу на сваю годнасць
і веру”.
Супраць выставы выступіў ардынарый Авіньёнскай архідыяцэзіі, арцыбіскуп
Жан-П’ер Каттэноз. У сваёй заяве ён выказаў абурэнне “з прычыны знявагі Хрыста”, які
з’яўляецца “цэнтрам хрысціянскай веры”.