2011-04-22 14:10:07

Патрыярх Кірыл павіншаваў Бэнэдыкта XVI з Вялікаднем


RealAudioMP3 Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл накіраваў велікоднае віншаванне папе Бэнэдыкту XVI. "Новая годнасць, падараваная нам Збаўцам, спалучана з велізарнай адказнасцю. Мы ўсе пакліканы несці ў свет аб’яўленне праўды Божай, словам і справай прапаведаваць мір, справядлівасць і любоў, сведчачы тым самым аб змяняючым святле Уваскрасення Хрыстовага", - сказана ў віншаванні Патрыярха, якое апублікаваў сёння сайт Сінадальнага Аддзела знешніх царкоўных сувязяў.

Глава Рускай Праваслаўнай Царквы пажадаў "светлай радасці аб Уваскрослым Хрысце, міру, добрага здароўя і шчодрай Божай дапамогі " у высокім служэнні Святога Айца.








All the contents on this site are copyrighted ©.