2011-04-22 14:02:54

Германія: першы ў краіне міжрэлігійны цэнтр


У Берліне будзе адкрыты першы ў Германіі міжрэлігійны цэнтр. Ідэя яго заснавання, якая была прапанавана Евангельска-лютэранскай Царквой, ужо абмяркоўваецца на розных узроўнях у Берліне. Ініцыятыва датычыць хрысціян, юдэяў і мусульман.

Летам плануецца правесці архітэктурны конкурс на праект будучага будынка цэнтра, паведаміў пастар Грэгар Хохберг. Яго ўзвядзенне на думку ініцыятараў, павінна служыць архітэктурным сімвалам мірнага суіснавання ў Германіі трох рэлігій.








All the contents on this site are copyrighted ©.