2011-04-22 14:56:05

Ватыкан прыме пасяджэнне Еўрапейскага вяшчальнага саюза


RealAudioMP3 28-29 красавіка Ватыканскае радыё стане гаспадаром сустрэчы членаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU). Гэта самы важны форум арганізацыі ў гэтым годзе. На выбар месца яго правядзення паўплываў той факт, што ватыканская радыёстанцыя адзначае сёлета 80-годдзе свайго існавання. Удзельнікаў сустрэчы прыме на аўдыенцыі Святы Айцец.

Еўрапейскі вяшчальны саюз, больш вядомы пад назвай “Еўрабачанне”, быў заснаваны у 1950 г. як аб’яднанне некамерцыйных тэле- і радыёстанцый Заходняй Еўропы. Яго мэта заключаецца ў абмене вопытам, а таксама сумесная вытворчасць праграм.

Членам Еўрапейскага вяшчальнага саюза як адзіная ў Беларусі з’яўляецца “Белтэлерадыёкампанія”, прадстаўнікі якой таксама прымуць удзел у форуме. Плёнам супрацоўніцтва Беларускага тэлебачання і радыё з ватыканскімі СМІ ў рамках “Еўрабачання” сталі трансляцыі на Першым канале і канале “ЛАД” мерапрыемстваў з удзелам Святога Айца, такіх як: Крыжовы Шлях у рымскім Калізеі і Папскае пасланне і благаслаўленне “Urbi et Orbi” (Гораду і свету).







All the contents on this site are copyrighted ©.