2011-04-22 11:24:51

Бэнэдыкт ХVI: хрысціяне павінны паказаць свету жывога Бога і сведчыць аб Ім


RealAudioMP3 Раніцай 21 красавіка ў Вялікі Чацвер, ва ўсіх катэдральных каталіцкіх храмах адбылася асаблівая св. Імша падчас якой ўспамінаецца аб устанаўленні Сакрамэнту святарства. Гэта літургія мае вельмі ўрачысты характар. У часе св. Імшы святары благаслаўлялі алеі для намашчэння хворых, катэхуменаў і алей-крызму для святарскіх і біскупскіх пасвячэнняў. Увесь год гэтыя алеі будуць выкарыстоўваюцца ва ўсіх Касцёлах пры ўдзялянні гэтых саркамэнтаў.

На ўспамін лучнасці паміж Пастырам універсальнага касцёла і ягонымі сабратамі, якія вядуць душпастырскую працу ў розных дыяцэзіях свету, сёння раніцай ў базыліцы святога Пятра ў Рыме, прайшла спецыяльная св. Імша Крызма,- на знак адзінства Рымскага Папы з усімі святарамі. Бэнэдыкт ХVI служыў яе разам з кардыналамі, біскупамі і святарамі.
Падчас гаміліі Святы Айцец распавёў аб значэнні гэтых алеяў ў жыцці Касцёла. Папа нагадаў, што ў літургіі гэтага дня святар блаславіць тры алеі. У іх выяўляюцца тры асноўныя вымярэнні хрысціянскага жыцця. Першым з іх з’яўляецца алей катэхуменаў. Праз першае памазанне, якое адбываецца яшчэ да хросту, наш позірк накіроўваецца да людзей, якія шукаюць веры, шукаюць Бога. Папа нагадаў, што алей катэхуменаў нагадвае нам, што не толькі людзі шукаюць Бога. Сам Бог глядзіць на нас і хоча прыцягнуць да сябе. Бог любіць чалавецтва. Ён выходзіць насустрач нашаму неспакойнаму сэрцу. Ён з турботай адносіцца да нашых пытанняў і пошукаў. У нас не павінен знікаць клопат аб
адносінах з Богам, жаданне быць на шляху да Яго, лепш пазнаваць і любіць Яго. У гэтым кантэксце мы павінны заўсёды заставацца катэхуменамі. “Заўсёды шукайце аблічча Бога”, - гаворыць 105 Псальм. Святы Аўгустын кажа: “Неспакойнае нашае сэрца пакуль не спачне ў Табе”. Святы Айцец запытаў: Але ці мы сапраўды імкнемся да Бога? Магчыма мы ўжо пагадзіліся з Яго адсутнасцю
ў
нашым жыцці і мы спадзяемся толькі на сябе саміх? Не дазволем паменьшыцца нашай чалавечнасці. Заўсёды аставаймася на шляху да Бога, ў тузе за Ім, шукаючы Яго любові”.

Затым Папа у сваёй гаміліі звярнуў увагу на алей для намашчэння хворых. Мы бачым многа людзей, якія пакутуюць: галодных, маючых смагу, ахвяраў гвалту, хворых з іх болямі, надзеямі і адчаямі, якіх пераследуюць і прыгнятаюць, людзей зламаных сэрцам. Аздараўленне
з’яўляецца першапачатковай мэтай, якую Езус усклаў на Касцёл, - сказаў Папа. Вядома, асноўнай задачай Касцёла з’яўляецца абвяшчэнне Божага Валадарства, але лячэнне шчыльна спалучана з
абвяшчаннем Божага Каралеўства, неабмежаванай дабрыні Бога, “Дух Пана Бога на мне, бо Пан намасціў мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім”,- гаворыць прарок Ісая. Калі нашыя адносіны з Богам парушаныя мы не можам сапраўды аздаравіць нашае цела і душу. Для гэтга першае і асноўнае лячэнне адбываецца падчас сустрэчы з Езусам, які нас яднае з Богам і аздараўдяе наша параненае сэрца,- нагадаў Святы Айцец.

Але, апрача гэтага, галоўным заданнем місіі Касцёла з’яўляецца таксама канкрэтнае аздараўленне ад хвароб і цярпенняў. Алей для намашчэння хворых з’яўляецца бачным выяўленнем сакрамантальнай місіі Касцёла, каб канкрэтна лячыць хваробы і цяпренні Яна прысутна ад самых пачаткаў існавання Касцёла,- адзначыў Святы Айцец . Далей
Папа падзякаваў святарам і законніцам, якія нясуць дапамогу хворым, незалежна ад іх сацыяльнага стану ці веравызнання. Бэнэдыккт ХVI падзякаваў таксама тым, хто ў веры і любові стаяць сярод церпячых даючы сведчанне дабрыні Бога. Алей для намашчэння хворых з’яўляецца знакам дабрыні сэрца, якую яны нясуць церпячым. Апошні з асвячоных алеяў з’яўляецца самым шляхетным для Касцёла, гэта алей крызма. Ён выкарыстоўваецца падчас Сакрамэнту Бежмавання і падчас Сакрамэнту
святарскага пасвячэння. Святы Айцец спаслаўся да літургічных чытанняў, у якіх паказвае Ізраіль як святы народ, святарскі для ўсяго свету. Ён павінен быў весці свет да Бога і адкрываць на Бога. У сённяшняй літургіі прарок Ісая кажа: “Вы ж будзеце названыя святарамі Пана”. Намашчэнне алеем падчас хросту і канфірмацыі ўводзіць нас ў гэтую таямніцу святартсва для чалавецтва. Хрысціяне з’яўляюцца святарскім народам для гэтага свету. Хрысціяне павінны паказаць свету жывога Бога, сведчыць аб Ім
і весці чалавецтва да Яго,- нагадаў Святы Айцец.

Папа задаў некалькі драматычных пытанняў: “Але ці мы з’яўляемся святыняй Бога ў свеце і для свету?
Ці адкрываем людзям доступ да Бога, ці хутчэй ўкрываем Яго? Ці можа мы, Народ Божы не сталі людзьмі нявер’я і аддалення ад Бога? Ці не праўда, што Захад, хрысціянскія краіны, стаміліся ад сваёй веры, стаміліся ад сваёй гісторыі і культуры і не хочуць больш верыць ў Езуса Хрыста? У гэтым кантэксце Папа заахвоціў, усклікнуць да Бога: “Не дазволь, каб мы сталі не-народам. Зрабі, каб людзі Цябе зноў прызналі. Ты нас намасціў сваёй любовю, паслаў да нас свайго Святога Духа. Зрабі, каб сіла твайго Святога Духа стала зноў паспяховай, каб мы з радасцю сведчылі аб Тваім пасланні”.
Папа адзначыў, што нягледзячы на ўсе шкадаванні за нашыя памылкі, мы не павінны забыць, што і сёння існуюць яркія прыклады веры. Таксама і сёння ёсць людзі, якія праз сваю веру і любоў, даюць надзею свету. “Калі 1 мая адбудзецца беатыфікаваны папы Яна Паўла ІІ, мы будзем з удзячнасцю думаць пра яго, як пра вялікага сведку Бога і Езуса Хрыста ў наш час, як чалавека поўнага Святога Духа. Разам з ім падумаем аб вялікай колькасці людзей, якіх ён беатыфікаваў і кананізаваў. Яны даюць нам упэўненасць, што абяцанні Бога і місія Касцёла не трапяць ў пустэчу, - сказаў Бэнэдыкт ХVI. Папа заахвоціў святароў да аднаўлення святарскіх абяцанняў, якія яны склалі ў дні сваіх святарскіх пасвячэнняў, каб былі аб’яднанымі з Езусам Хрыстом.








All the contents on this site are copyrighted ©.