2011-04-22 09:32:07

Бэнэдыкт XVI падчас Імшы вячэры Пана заклікаў хрысціян да адзінства і навятрання


RealAudioMP3 Вечарам 21 красавіка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI ўзначаліў св. Імшу Вячэры Пана, якая традыцыйна адбылася ў рымскай базыліцы св. Яна на Латэране. Падчас сваёй гаміліі Пантыфік звярнуў увагу на неабходнасць устанаўлення адзінства сярод хрысціян і на патрабаванне пастаяннага навяртання.

У першай частцы гаміліі Бэнэдыкт XVI паразважаў аб Апошняй вячэры, як аб сапраўдным вяселлі Месіі. “У жаданні Езуса, перамяніць дары зямлі і стаць адным з людзьмі, мы можам убачыць жаданне Бога, паяднацца з намі”, - сказаў Папа. “Аднак ці мы самі хочам гэтага паяднання з Богам?”, - спытаўся Святы Айцец. Як адказ на гэта пытанне, Пантыфік прыгадаў біблійную прыпавесць аб свяце, на якое Пан запрасіў шмат гасцей, але яны з той ці іншай прычыны не прыходзілі. “Гэта прыпавесць нагадвае сённяшнюю рэальнасць асабліва ў тых краінах да якіх Езус прадэманстраваў сваю асаблівую блізасць”, сказаў Папа.

З другога боку, Святы Айцец, адзначыў што Езус ведаў і аб тых, хто прыйдзе, але без асаблівай радасці, “без урачыстага адзення”, толькі са звычкі. “Такім урачыстым адзеннем, павінна стаць вера, якая патрабуе любові”, адзначыў Бэнэдыкт XVI.

Яшчэ адным момантам, на які звярнуў увагу Пантыфік, гэта тое, што Езус падчас Апошняй вячэры некалькі разоў звяртаўся да Свайго Айца. Адным з такіх заклікаў, якому Папа прысвяціў сваё разважанне, быў заклік да адзінства. “Гэты заклік Хрыста, датычыўся не толькі тагдашніх вучняў, але ён адносіцца да ўсіх хто верыць у Езуса. - сказаў Бэнэдыкт XVI - Адзінства хрысціян магчыма толькі тады, калі мы будзем паяднаны з Хрыстом. Яно павінна стаць бачным”. “Таму гэты заклік з’яўляецца Эўхарыстычным”, адзначыў Папа.

Нарэшце, у апошняй частцы сваёй гаміліі Святы Айцец, звярнуў увагу на тое, што Езус прасіў аб вернасці апостала Пятра. “Усе людзі, уключаючы Марыю, патрабуюць пастаяннага навяртання. - скакаў Папа - Езус прадказваў Пятру яго падзенні і навяртанні”. “Але да чаго Пётр павінен быў навяртацца?”, - спытаў Бэнэдыкт XVI. Пантыфік, распавёў, што адносіны Пятра да Езуса заўсёды змяняліся: напачатку апостал лічыў сябе не вартым быць блізка Збаўцы, потым не жадаў каб Езус абмыў яму ногі, ў Аліўным садзе ён кінуўся абараняць Хрыста з мячом у руцэ, нарэшце перад стоячы перад служанкай Пётр адрокся свайго Настаўніка. “Мы ўсе павінны прымаць Бога такім які Ён ёсць, - сказаў Папа - нажаль, мы часта не хочам прымаць, таго што Бог не заўсёды мае сілу перад гэтым светам. Мы таксама часта хаваемся, калі сведчанне праналежнасці да Яго становіцца небяспечным ці каштуе нам вельмі шмат”. “Усе мы пастаянна патрабуем навяртання і пакоры вучня, які наследуе свайго Настаўніка”, адзначыў Бэнэдыкт XVI.

На заканчэнне сваёй гаміліі Пантыфік падзякаваў за малітву, якая здзяйзняецца за Яго ва ўсіх касцёлах свету і папрасіў Пана аб адзінстве сярод усіх хрысціян.








All the contents on this site are copyrighted ©.