2011-04-21 12:12:34

Бэнэдыкт XVI прадстаўлены ў новым мастацкім фільме праз прызму дзіцячых вачэй


RealAudioMP3 21 красавіка 2011 г, на экраны кінатэатраў Германіі і Францыі выйшаў новы фільм пад назвай “Францішак і Папа”. Герой фільма, італьянскі хлопчык, які захапляецца футболам і музыкай. Ён з’яўляецца ўдзельнікам Папскага хора і марыць аб тым каб паспяваць разам са Святым Айцом. Яму прадстаўляецца такая магчымасць, калі ён быў абраны для таго, каб праспяваць перад Папам сольна. Адначасова, на працягу ўсяго фільма, гледачы могуць пабачыць моманты штодзённага жыцця Бэнэдыкта XVI, акунуцца ў атмасферу папскіх цэрымоній і апостальскіх падарожжаў, заглянуць у сады яго летняй рэзедэнцыі, ўбачыць швейцарскіх гвардэйцаў і ватыканскіх жандармаў вачыма маленькага хлопчыка.

Фільм “Францішак і Папа”, быў створаны пры падтрымцы Ватыканскага тэлевізійнага цэнтра і Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. Ён дае магчымасць бліжэй пазнаёміцца са Святым Айцом і ўбачыць яго ў вельмі простай і нефармальнай абстаноўцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.