2011-04-21 12:44:35

25 красавіка будзе адзначацца Сусветны дзень барацьбы з малярыяй


RealAudioMP3 25 красавіка будзе адзначацца Сусветны дзень барацьбы з малярыяй. Сёння ад гэтай хваробы найбольш пакутуе афрыканскі кантынент. Кожны год ад малярыі у Афрыцы гінуць каля 600 тысяч дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў.

Такія арганізацыі, як “Урачы без межаў” і Сусветная арганізацыя здароўя заклікаюць афрыканскія краіны выкарыстоўваць замест хініна артэзунат, які дапаможа выратаваць каля 200 тысяч жыццяў кожны год. Да такіх высноваў спецыялісты прыйшлі пасля шматгадовых даследванняў у гэтай сферы.

“Урачы без межаў” кажуць аб тым, што з адкрыццём артэзуната адбыўся “рэвалюцыйны прагрэс у сферы барацьбы з малярыяй” і заклікаюць Сусветную арганізацыю здароўя, як мага хутчэй пачаць выкарыстоўваць для лячэння гэты медыцынскі прэпарат.








All the contents on this site are copyrighted ©.