2011-04-20 14:31:45

Улады Францыі забаранілі публічныя малітвы на вуліцах Парыжа і Марселя


RealAudioMP3 Пасля некалькіх тыдняў палемікі аб свецкім характары дзяржавы ўрад Францыі забараніў малітвы любой рэлігіі на вуліцах двух галоўных гарадоў краіны – Парыжа і Марселя, як гэта раней адбылося ў Ніцы.

Міністр унутраных спраў Клод Геан выступіў перад прадстаўнікамі розных рэлігійных супольнасцяў Францыі, прадстаўляючы новы кірунак у палітыцы, які гарантуе секулярнасць. Міністр абвясціў аб стварэнні “ведамаснай канферэнцыі” па рэлігійнай свабодзе, якая павінна спрыяць свабодзе культу.

Францыя ў цяперашні час з'яўляецца адной з найбольш “мусульманскіх” краін Еўропы. Паслядоўнікі ісламу складаюць тут другую па колькасці (пасля католікаў) рэлігійную групу, апярэджваючы пратэстантаў і юдэяў. Больш за дзве трэці ісламскага насельніцтва Францыі – асобы, прыехаўшыя з-за мяжы.

Растучая колькасць мусульман у Францыі, а таксама іх паводзіны ў асобных выпадках “ствараюць праблемы”, заявіў міністр яшчэ перад пачаткам дэбатаў аб свецкім характары грамадства. “Цалкам відавочна, што малітвы на вуліцах шакуюць некаторых грамадзян”. Паводле меркавання міністра Геана, прадстаўнікі найбуйнейшых рэлігій павінны разумець, што такія дзеянні наносяць ім шкоду”.







All the contents on this site are copyrighted ©.