2011-04-20 13:00:59

Масква: супольнасць з Тэзэ правядзе Вялікдзень з праваслаўнымі


RealAudioMP3 Вялікая група членаў супольнасці з Тэзэ і іх сяброў упершыню наведае Маскву 20-25 красавіка. Пілігрымка, у якой прымуць удзел каля 240 маладых людзей з 26 краін свету, адбудзецца на Вялікім тыдні, у які ў гэтым годзе адначасова ўступілі праваслаўныя і католікі. Мэта падарожжа – пазнаёміцца з праваслаўнай богаслужбовай і культурнай традыцыяй, даведацца “з першых вуснаў” аб жыцці Рускай Праваслаўнай Царквы. На чале групы стаіць брат Алоіс, прыёр супольтнасці.

У Вялікую пятніцу пілігрымы наведаюць падмаскоўны Бутава, дзе ў сталінскія часы было растраляна 20 тыс. біскупаў, святароў, законнікаў і законніц, а таксама свецкіх вернікаў. Таксама брат Алоіс разам з моладдзю, будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстай Велікоднай вячэрні, якую адслужыць Патрыярх Кірыл у Саборы Хрыста Збаўцы.

Супольнасць з Тэзэ была заснаваная ў 1940 г. у Бургундыі, яна аб'ядноўвае прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій, у асноўным католікаў і пратэстантаў. Тэзэ з'яўляецца адным з найбуйнейшых цэнтраў паломніцтва хрысціянскай моладзі з больш чым 25 краін свету, аб'яднанай рухам хрысціянскай традыцыі, прыхільнасцю агульным духоўна-маральным каштоўнасцям і цвёрдасцю у сваім рэлігійным выбары перад тварам секулярнага свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.