2011-04-20 11:39:57

Дзень малітвы за Асію Бібі


RealAudioMP3 20 красавіка, у Вялікую сераду, ва ўсім свеце адзначаецца спецыяльны дзень малітваў за Асію Бібі, хрысціянску з Пакістана, якая была асуджана на смяротнае пакранне па законе “аб блюзнерстве”.

Дзень малітвы праходзіць па ініцыятыве “Masihi Foundation”, фонду, які аказвае юрыдычную і матарыяльную дапамогу Асіі Бібі і яе сям’і. У Італіі вернікі збіраюцца ў храмах на малітве за гэтую жанчыну і за ўсіх, хто пакутуе ад ілжывых абвінавачванняў у блюзнерстве.

Некалькі дзён таму кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, цэлебраваў св. Імшу ў капліцы італьянскага парламенту, падчас якой вернікі маліся за былога каталіцкага міністра Пакістана па справах меншасцяў Шахбаза Бхаці, які загінуў падчас тэракта 2 сакавіка.

Пераслед хрысціянаў у Пакістане працягваецца, з’яўляюцца новыя факты дыскрымінацыі паслядоўнікаў Хрыста. У Пальмову нядзелю вернікам з Аб’яднанай царквы пяцідзесятнікаў ў горадзе Гуіранвала паліцыя не дазволіла правесці малітву, пасля таго, як пастар запатрабаваў ад мясцовых уладаў вызваліць двух членаў супольнасці, якіх незаконна арыштавалі “за блюзнерства” супраць іслама.







All the contents on this site are copyrighted ©.