2011-04-20 15:39:12

Візіт Святога Айца паглыбіць адносіны Харватыі з Ватыканам


RealAudioMP3 Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Харватыі, арцыбіскуп Марын Сракіч лічыць, што “апостальскае падарожжа папы Бэнэдыкта ХVI у Харватыю паглыбіць адносіны з Ватыканам і пакіне трывалы след у краіне, якая ў цяперашні час адчувае сацыяльныя і эканамічныя цяжкасці”. Падчас прэс-канферэнцыі ў Заграбе іерарх выказаў задавальненне тым, што візіт будзе адбывацца таксама па запрашэнні харвацкага ўрада. Святы Айцец наведае гэту краіну з 4 па 5 чэрвеня.

Са свайго боку кіраўнік харавацкага дыпламатычнага ведамства Гордан Яндроковіч паведаміў, што Бэнэдыкт ХVI прыбывае ў важны момант для краіны, якая знаходзіцца на заключным этапе перамоваў аб прыняцці ў Еўрапейскі Саюз. Ён нагадаў, што Апостальская Сталіца падтрымлівае гэты працэс і паміж двума краінамі існуюць добрыя адносіны. Міністр нагадаў, што Ватыкан быў першай краінай, якая ў 1991 г. прызнала незалежнасць Харватыі. “Маючы адбыцца візіт служыць далейшаму паглыбленню гэтых адносін”, - сказаў Яндроковіч.

Візіт у Харватыю будзе 19 апостальскім падарожжам папы Бэнэдыкта ХVI па-за межы Італіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.