2011-04-20 13:13:21

Вялікі Чацвер – свята Эўхарыстыі. Некалькі словаў разважання


Вялікі Чацвер – гэта свята Эўхарыстыі; перш за ўсё, свята тых, хто ў ёй удзельнічае, для каго яна грае ролю, займае месца ў жыцці. Наша свята. На Пасхальных святах ляжыць цяжар цыклічнасці, з якім не кожны можа справіцца. Кожны год паўтор таго, што мы добра ведаем, шмат разоў перажылі і пазналі. Гэта настолькі складана, на колькі небяспечна. Самыя жыццявызначальныя рэчы можна такім чынам ператварыць у банальнасць. Каб гэтага не адбылося ніколі, трэба весці з сабой дыялог, задаваць сабе пытанні і адказываць на іх. Шчыра.

Варта запытаць сябе: Калі Эўхарыстыя – гэта абмыццё ног і новая запаведзь (не толькі, але таксама), ці я перажываю яе па сапраўднаму? Ці не здаецца мне часам , што для мяне Эўхарыстыя з'яўляецца маім "самым узнёслым творам", маім самым высакародным і найбольш падрыхтаваным жэстам пашаны Бога, у якім я падсумоўваю ўвесь мой тыдзень, у якім я даю Богу ўсё самае лепшае, што ёсць ува мне? Усё гэта важна, але калі св. Імша з’яўляецца абмыццём ног і новай запаведдзю, то гэта перш за ўсё жэст Хрыста адносна мяне, а толькі потым мой жэст. Больш таго, калі гэта сапраўды так, то Эўхарыстыя не патрабуе ад мяне таго, што найлепшае ўва мне, але з дакладнасцю да наадварот – яна была дадзена мне, каб з тым, што ўва мне найгоршае, справіцца.

Часта здаецца, што таямніца Эўхарыстыі патрабуе ад мяне асаблівай увагі, асаблівай веры, асаблівых намаганняў. На самой справе, Эўхарыстыя з'яўляецца перш за ўсё асаблівым "намаганнем" Пана Бог адносна мяне. Гэта не я ратую праз яе Яго ўва мне і ў свеце, але гэта Ён ратуе мяне. Часта Эўхарыстыі здаецца цяжкай для маёй веры, гэта апошняе, што я мог бы зразумець. На самой справе, магчыма, зусім наадварот: Эўхарыстыя – гэта самы адважны з фундаментаў маёй веры, знак таго, што гэта не я адважваюся верыць, але што гэта яна прыходзіць да мяне, кладзе аснову, будуе дом – малітву. Магчыма, самае важнае маё заданне падчас Эўхарыстыі палягае не на спробе штосці асягнуць і знаходзіцца ў нейкім напружанні, але ў адданні ініцыятывы Хрысту – дазволіць яму вясці сябе, дазволіць Яму служыць. Заслухацца і заглядзецца на Бога, убачыць у Ім пачатак усяго – гэта сапраўдная Эўхарыстыя або Падзяка.

І яшчэ адна рэч: Эўхарыстыя – гэта новая запаведзь. Кожны раз, калі я бачу, што Бог дае мне жыццё, да такой ступені, што сам памірае, гэта запрашэнне да таго ж – памерці самому і служыць іншым. "Любіце адзін аднаго, як Я палюбіў вас", – гэта самыя важныя словы Апошняй Вячэры. Калі я знаходжуся на гэтай Апошняй Вячэры, гэта значыць, што не буду там на самой справе, калі кожны дзень не скажу сваім братам: "Гэта ёсьць цела маё ... гэта ёсць кроў мая ... маё жыццё для вас". Я не зразумаю Яго дару, калі сам кожны дзень не пачну даваць. Але спачатку я павінен дазволіць, каб Ён даў мне ўсё...

Паводле кс. Кшыштафа Мадэя SJ







All the contents on this site are copyrighted ©.