2011-04-20 12:46:51

Ватыканскія музеі перададуць твор Караваджа ў Мадрыд


RealAudioMP3 З нагоды Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць 15-20 жніўня ў Мадрыдзе, Ватыканскія музеі перадалі для часовага экспанавання музею “Прада” карціну Караваджа “Палажэнне ў грабніцу”. Гэты твор, які паўстаў на пачатку XVII ст., дапоўніць выставу выяваў Хрыста, якая адкрыецца ў іспанскім нацыянальным музеі ў чэрвені гэтага года. Выстава з’яўляецца адным з элементаў культурнай праграмы Сусветных дзён моладзі.

Яшчэ адна выстава мастацкіх твораў на рэлігійную тэматыку пройдзе ў мадрыдскім музеі Цісэна-Барнэмісы. Яна называецца “Спатканне” і на ёй будуць прадстаўлены выявы Хрыста падчас сустрэч з рознымі людзьмі.

Уваход на гэтыя выставы падчас моладзевага форума будзе вольны. Акрамя таго, удзельнікі гэтага мерапрыемства змогуць свабодна наведаць рэзідэнцыю іспанскай каралеўскай сям’і.







All the contents on this site are copyrighted ©.