2011-04-19 13:27:22

Кардыналу Туччы споўнілася 90 гадоў


RealAudioMP3 19 красавіка былы Генеральны дырэктар Ватыканскага радыё кардынал Робэрто Туччы адзначае свой 90-гадовы юбілей. З 1982 г. па 2001 г. ён адказваў за арганізацыю апостальскіх падарожжаў папы Яна Паўла ІІ.

Робэрто Туччы нарадзіўся ў Неапалі. Маючы 25 гадоў уступіў у ордэн езуітаў і ў 1950 г. прыняў святарскае пасвячэнне. Быў дырэктарам часопіса езуітаў “La Civilta cattolica”. Удзельнічаў у працах Другога Ватыканскага Сабора. З 1973 г. па 1985 г. быў Генеральным дырэктарам Ватыканскага радыё. У 2001 г. папа Ян Павел ІІ надаў яму кардынальскую годнасць. Іерарх вядомы са шматлікіх публікацый па міжнародных пытаннях.







All the contents on this site are copyrighted ©.