2011-04-19 15:08:29

Бэнэдыкт ХVI: спачувальная тэлеграма з прычыны смерці кардынала Сальдарыні


RealAudioMP3 Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI накіраваў спачувальную тэлеграму з прычыны смерці кардынал Джовані Сальдарыні, які з 1989 г. па 1999 г. быў арцыбіскупам Турынскім.

У спачувальнай тэлеграме Папа сцвярджае, што “з вялікім смуткам прыняў паведамленне аб смерці кардынала Сальдарыні, які шмат гадоў давяраў сваю хваробу Пану, служачы Касцёлу і Евангелю”. Святы Айцец выказаў Турынскай дыяцэзіі і родным памёршага свае глыбокія спачуванні. Бэнэдыкт ХVI узгадаў у сваёй тэлеграме вялікую душпастырскую турботу памёршага кардынала спачатку ў ролі святара і дапаможнага біскупа Мілана, а затым арцыбіскупа Турынскага. Папа выказаў таксама падзяку ўсім, хто клапаціўся пра іерарха падчас яго хваробы.

Джовані Сальдарыні нарадзіўся ў 1924 г. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1947 г. у Мілане. На працягу 15 гадоў быў выкладчыкам Святога Пісання ў духоўнай семінарыі ў Венегоне. У 1984 г. папа Ян Павел ІІ прызначыў яго дапаможным біскупам Міланскай архідыяцэзіі, а ў 1989 г. арцыбіскупам Турынскім. Да Калегіі кардыналаў, памёршы 18 красавіка іерарх, быў далучаны ў 1991 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.