2011-04-19 13:05:25

Арцыбіскуп Цоліч аб пераменах у Каталіцкім Касцёле Германіі


RealAudioMP3 Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Германіі арцыбіскуп Роберт Цоліч перасцярог ад перабольшаных чаканняў ад пераменаў у Каталіцкім Касцёле краіны. Іерарх заявіў, што рэформы будуць ажыццяўляцца выключна на падставе навучання Касцёла. Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе не пра “забарону думаць”, але пра жаданне і неабходнасць жыць “паводле веры, у адносінах з паўсюдным Касцёлам”.

На думку арцыбіскупа, сёння хутчэй неабходны духоўны працэс, а не “рамонт” з мэтай стварэння “нейкага лепшага Касцёла”. У цэнтры абмеркавання павінна стаяць пытанне: якое месца ў сучасным нямецкім грамадстве займае Бог і наколькі пераканаўча хрысціяне сведчаць аб Ім. Рэфарматарскія прапановы трэба абмяркоўваць у кантэксце гэтага асноватворнага пытання, лічыць старшыня нямецкага епіскапата.

Іерарх падкрэсліў, што няправільна разглядаць Касцёл як самамэту або клуб па інтарэсах і спрабаваць будаваць яго будучыню ў залежнасці ад гэтага. Прычынай Касцёла з'яўляецца Бог, і гэта заўсёды неабходна разумець, нагадаў арцыбіскуп Цоліч.







All the contents on this site are copyrighted ©.