2011-04-19 14:01:55

800-годдзе манаскіх шлюбаў св. Клары з Асізі


RealAudioMP3 У Асізі святкуюць 800-годдзе з дня манаскіх шлюбаў св. Клары з Асізі (1193-1253). Паводле традыцыі, ноччу напярэдадні Пальмовай нядзелі Клара, дачка багатага двараніна з Асізі, уцякла з хаты ў пошуках манаскага жыцця.

Святкаванні ў Асізі началіся 16 красавіка і будуць працягвацца да 11 жніўня 2012 г. Разам са святочнымі набажэнствамі ў Асізі запланавана правядзенне выстаў, канцэртаў, а таксама двух міжнародных канферэнцый.

Св. Клара з Асізі была паслядоўніцай св. Францішка Асізскага і вядомая як заснавальніца жаночага манаскага ордэна кларысак. Сёння гэты ордэн налічвае каля 6 тыс. законніц па ўсім свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.