2011-04-18 15:32:51

Чэхія: кардынал Рыгалі прызначаны папскім пасланнікам


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт ХVI прызначыў кардынала Рыгалі, арцыбіскупа Філадэльфіі, сваім пасланнікам на святкаванні 200 гадавіны з дня нараджэння святога Яна Непамука. Урачыстасці пройдуць 18 чэрвеня ў Прахаціцах, на поўдні Чэхіі.

Святы Ян нарадзіўся ў 1811 г. у Чэхіі. Затым выехаў у ЗША дзе ў 1836 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. Папа Пій ІХ у 1852 г. прызначыў яго біскупам Філадэльфіі. У сваёй дыяцэзіі святы пабудаваў больш за 100 касцёлаў і павялічыў колькасць каталіцкіх школ з 1 да 200.

Папа Павел VI беатыфікаваў яго ў 1963 г., падчас прац Другога Ватыканскага Сабору, а затым праз 14 гадоў кананізаваў. Святы Ян Непамук з’яўляецца заступнікам хворых дзяцей і эмігрантаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.