2011-04-18 17:20:06

Ватыканскія музеі ў дзень беатыфікацыі Яна Паўла II будуць адчынены да поўначы


RealAudioMP3 З 29 красавіка па 2 мая, у дні святкавання беатыфікацыі Яна Паўла II, Ватыканскія музеі будуць працаваць для наведвальнікаў да поўначы, паведаміла выданне “L'Osservatore Romano”. Прычым, пілігрымы, якія маюць дакументы, якія пацвярджаюць, што яны з'яўляюцца вернікамі тых ці іншых парафій, атрымаюць зніжку на ўваходныя білеты.

Акрамя таго, Ватыканскія музеі ў пік турыстычнага сезону будуць працаваць па пятніцах да 23.00. Гэта правіла будзе дзейнічаць з 6 мая па 28 кастрычніка, за выключэннем жніўня.

У 2010 г. дзякуючы падобнай ініцыятыве музеі дадаткова наведалі 30 тыс. чалавек. Агульная колькасць наведвальнікаў склала ў мінулым годзе 4,6 млн. чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.