2011-04-18 12:53:55

60 год з пачатку працэса Еўрапейскай інтэграцыі


RealAudioMP3 60 год таму, 18 красавіка 1951 г., у Парыжы быў падпісаны трактат аб заснаванні Еўрапейскага аб’яднання вугля і сталі. Ён стаў фундаментам для еўрапейскай інтэграцыі і стварэння сучаснага Еўрапейскага Саюза. Трактат падпісалі прадстаўнікі Люксембурга, Бельгіі, Галандыі, Італіі, Германіі і Францыі. Гэты дакумент стаў вельмі важнай падзеяй у адносінах паміж дзяржавамі ў Еўропе. Традыцыйнае супрацьстаянне змянілася на сумеснае кіраванне прамысловай вытворчасцю і эканомікай гэтых краін. Кіраванне ажыццяўлялася адзіным Вышэйшым кіраўнічым органам, незалежным ад урадаў краін, якія аб’ядноўваў праэкт.

Еўрапейскае аб’яднанне вугля і сталі мела на мэце: не дапушчэнне новай вайны ў Еўропе, стварэнне фундамента для эканамічнай інтэграцыі, павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва, спрыянне ўсталяванню міра і дэмакратыі.

Аўтарам праекта аб’яднання быў міністр замежных спраў Францыі Робэрт Шуман, а першым кіраўніком, былы прэм’ер-міністр Італіі Альчыда Дэ Гаспары. На сённяшні дзень гэтыя два палітыкі абвешчаны Касцёлам Слугамі Божымі. Працягваюцца іх беатыфікацыйныя працэсы.







All the contents on this site are copyrighted ©.