2011-04-17 14:48:31

Бэнэдыкт ХVI перад малітвай “Анёл Панскі”: прыміце Крыж Езуса як крыніцу новага жыцця


RealAudioMP3 У канцы ўрачыстай літургіі Пальмовай нядзелі папа Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. 17 красавіка ўшаноўваецца таксама Сусветны дзень моладзі, які ў гэтым годзе адзначаецца ў Пальмовую нядзелю на дыяцэзальным узроўні, за тое ў жніўні, ў Мадрыдзе, адбудзецца на міжнародным.

Святы Айцец пасля адгаварэння марыйнай малітвы, надзяліў усім вернікам прысутных на Плошчы Святога Пятра сваё Апостальскае благаславенне. Затым прывітаў вернікаў на французскай, ангельскай, нямецкай, іспанскай і польскай мовах.

Звяртаючыся да польскіх вернікаў Папа сказаў: “Сардэчна вітаю паломнікаў з Польшчы, асабліва моладзь, якая рыхтуецца да Сусветнага Дня Моладзі ў Мадрыдзе. Дазвольце, што сёння, у нядзелю Мукі Пана, паўтару словы ў паслання на гэты дзень: “Крыж ёсць Божым “так” для чалавека, найвышэйшым выразам любові і крыніцай, з якой бярэ пачатак жыццё вечнае. (...) Я магу толькі заахвоціць вас прыняць крыж Езуса, знак Божай любові, як крыніцу новага жыцця”.

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі Святы Айцец прывітаў італьянскіх вернікаў сказаўшы: “Сардэчна вітаю італьянскіх паломнікаў, асабліва моладзь, з якой сустрэнуся ў Мадрыдзе, ў месяцы жніўні, з нагоды Сусветнага Дня Моладзі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.