2011-04-16 15:25:14

Сусветная Рада Цэркваў за супольным святкаваннем Вялікадня


RealAudioMP3 Генаральны Сакратар Сусветнай Рады Цэркваў, пастар Олав Твейт паклікаў хрысціян розных канфесій, каб надалі экуменічнае вымярэнне сёлетнім святкаванням Вялікадня, які выняткова прыпадае таго ж самага дня- 24 красавіка.

Ён заклікаў хрысціян, каб працавалі над устанаўленнем сумеснай даты Пасхі на будучыню. Адрозненні ў даце святкаванняў Уваскрашэння Пана звязаныя з выкарыстаннем розных календароў. Хрысціяне Усходу прытрымліваюцца Юліянскага календара а з Захаду грэгарыянскага.

“У свеце падзеленым галечу і гвалтам з’яўляецца важным нашае сумеснае сведчанне словам і на справе аб Укрыжаваным і Уваскрослым Хрысце , - адзначае пастар Твейт. Ён выказаў радасць, што сёлетнія святкаванні Вялікадня для хрысціян Усходу і Захаду прыпадаюць таго ж самага дня. Найбліжэйшыя сумесныя даты святкавання Пасхі будуць у 2017 і 2025 годзе.

Хоць у 1980 годзе Праваслаўныя Цэрквы дамовіліся у справе адзінай даты Вялікадня, але ажыццяўленне рашэння сутыкнулася з цяжкасцямі. У 1997 годзе з ініцыятывы Сусветнай Рады Цэркваў і Савета Касцёлаў Блізкага Усходу зноў узнята гэтае пытанне. Тады запрапанавана такі спосаб вылічання даты святкавання Вялікадня, каб ён мог адзначацца таго ж самага дня.

“Я спадзяюся, што хрысціяне розных традыцый будуць працваць на даверы і ўзаемнай адказнасці за дасягненнем сумеснай даты Вялікадня”, - адзначыў Генаральны сакратар Сусветнай Рады Цэркваў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.