2011-04-16 15:25:27

Патрыярх Барталамей І аб экуменічным перакладзе Бібліі


RealAudioMP3 14 красавіка ў Інстытуце Праваслаўнай Тэалогіі Святога Сергія ў Парыжы адбылася прэзентацыя новага экуменічнага перакладу Бібліі. Прысутны на ёй Патрыярх Барталамей І адзначыў, што “гэтая публікацыя з’яўляецца не толькі вялікай навуковай працай, але таксама месцам сустрэчы, абмену думкамі і дыялогу”.

Духоўны кіраўнік сусветнага праваслаўя падкрэсліў, што гэты пераклад з’яўляецца знакам і сведчаннем таго, што экуменічны дыялог не занік, а наадварот, надалей працягвае намаганні, дзякуючы якім ён будзе ў стане ісці наперад. У гэтым кантэксце Святое Пісанне “з’яўляецца важным фактарам збліжэння хрысціян”, - сказаў Патрыярх. Ён падкрэсліў вялікае значэнне біблістаў ва ўмацаванні адносін паміж хрысціянамі розных канфесій.

“Святое Пісанне становіць прастору сустрэчы, у цэнтры якой можа нарадзіцца адзінства хрысціян”,- сказаў Барталамей. Ён адзначыў, што паміж Усходам і Захадам, хоць існуюць значныя адрозненні, але гэта “адмысловыя фактары, якія складаюць разнастайную ідэнтычнасць хрысціянства”.









All the contents on this site are copyrighted ©.