2011-04-16 15:25:41

Пакістан: рапарт аб парушанні правоў рэлігійных меншасцяў у 2010 годзе


RealAudioMP3 У Пакістане быў апублікаваны рапарт Камісіі па правах чалавека ў 2010 год. У ім гаворыцца, што мінулы год быў “асабліва трагічным у сувязі з этнічнымі і рэлігійнымі канфліктамі. Рэлігійныя меншасці з’яўляюцца самым слабым звяном грамадства”.

У рапарце згадваецца забойства каталіцкага міністра па справах меншасцяў, Шахбаза Бгацці і двух іншых хрысціян, што былі забітыя ў гэтай краіне, а таксама 64 іншых асобах, якія былі абвінавачаныя і асуджаныя па законе аб блюзнерстве. Абвінавачанне ў блюзнерстве супраць Мухамеда і ісламу ў Пакістане можа скончыцца нават смяротным прыгаворам.

Камісія падкрэслівае, што ў 2010 годзе “члены рэлігійных меншасцяў былі ахвярамі гвалту з прычыны іх веры”. Акрамя таго “пабольшылася насільле і запалоханне”, што выяўляецца адсутнасцю бяспекі для ўсіх рэлігійных меншасцяў”. Рэлігійны экстрэмізм быў пагрозай як для сікхаў і індусаў, так і для хрысціян, якія сталі мэтай нападаў і злоўжыванняў”.

“Дзяўчыны –хрысціянскі не атрымліваюць дастатковай дапамогі, бо супольнасці, з якіх паходзяць, з’яўляюцца вельмі беднымі і безабароннымі”. Гэта з’ява выклікае яшчэ большы неспакой, бо акты глалту афіцыйна не паведамляюцца ахвярамі з-за страху помсты.








All the contents on this site are copyrighted ©.