2011-04-16 15:24:59

Кс. Фэдэрыко Ламбардзі аб катэхізісе для моладзі “YouСat”


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыко Ламбардзі, генеральны дырэктар Ватыканскага радыё выказаў сваё меркаванне наконт катэхізіса для моладзі “YouСat”.

У сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies” ён нагадаў словы кардынала Крыстафа Шонборна, што катэхізіс “YouCat” з’яўляецца сістэматычным сінтэзісам навучання Каталіцкага Касцёла. Быў напісаны для маладых людзей, а нават нейкім чынам разам з моладзю і з’яўляецца амаль незвычайным “цудам”. Кніга мае жоўты колер і будзе ўручана падчас Сусьветнага Дня Моладзі ў Мадрыдзе ўсім маладым удзельнікам у перакладзе на іх мову.

Кс. Фэдэрыко Ламбардзі звярнуў увагу, што Вялікі Катэхізіс Каталіцкага Касцёла складзены з волі папы Яна Паўла ІІ пад кіраўніцтвам кардынала Ратцынгера быў надзвычайным “цудам”, бо мала хто верыў у магчымасць дасягнуць агульнай, суцэльнай, сістэматычнай і ўсебаковай працы пра нашу веры у час хуткай эвалюцыі менталітэту і моваў, разнароднасці культураў, што існавалі ў гэтым часе.

“Вера здольная дасягнуць розум і сэрца сённяшняй моладзі”, - падкрэсліў кс. Фэдэрыко Ламбардзі.- Катэхізіс паяснівае ім сэнс веры ў форме адказаў на пытанні, якія яны задаюць сабе кожны дзень. Калі яны не атрымаюць станоўчых адказаў вера стане ім усё больш далёкай ад жыцця. Таму трэба вывучаць Вялікі Катэхісіс з маладымі людзьмі разам, у супольнасцях, каб зразумець яго і патлумачыць яго каштоўнасці прыяцелям, сябрам і знаёмым, якія маюць таксама шмат пытанняў і чаканняў, - адзначыў генеральны дырэктар Ватыканскага радыё.

Ён звярнуў увагу, на “неабходнасць перакладу катэхізісу “YouCat” на розныя мовы, бо Езус Хрыстус гаворыць таксама і сёння да моладзі, і не толькі да моладзі з адной краіны, але да моладзі ўсіх краін, якіх спалучае не толькі музыка і мода ў апрананні, але таксама асноўныя пытанні ўсіх часоў, што з’яўляецца цудоўнай прыгодай для моладзі і смелым пачынаннем.

Катэхізіс для моладзі “YouCat” не стварыўся ў дасканалы спосаб, - адзначае кс. Ламбардзі, - але гэта незвычайнае выданне, якое мы трымаем у руках. Мусім яшчэ яго ўдасканаліць, з мэтай прымяніць для будучых пакаленняў, бо ён мае адказваць іх глыбокім чаканням і надзеям. Катэхізіс “YouCat” з’яўляецца добрым паказальнікам шляху да шчасця для моладзі,- адзначыў кс. Ламбардзі








All the contents on this site are copyrighted ©.