2011-04-16 15:24:30

16 красавіка папа Бэнэдыкт ХVI адзначае 84 гадавіну з дня нараджэння


RealAudioMP3 16 красавіка Святы Айцец адзначае 84 гадавіну з дня нараджэння. Гэты надзвычайны дзень з’яўляецца для папы Бэнэдыкта ХVI звычайным працоўным днём. Напрыклад, сёння Папа прыняў на аўдыенцыях новага пасла Іспаніі пры Апостальскай Сталіцы, кардынала Івана Дыяса, Прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, як таксама Прэфекта Кангрэгацыі па справах Біскупаў, кардынала Марка Уэлле.

Адначасна на імя Святога Айца надыходзяцьі віншаванні з усіх куткоў свету, як з боку палітычных і рэлігійных лідэраў, так і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, культуры і звычайных вернікаў.

З днём нараджэння Святога Айца прывітала ангельская каралева Лізавета ІІ, якая падзякавала Папе за ягоны візіт у Шатландыю і Англію ў верасні, мінулага года.

Канферэнцыя Каталіцкіх біскупаў Італіі ў сваім віншаванні адзначае, што “увесь Касцёл Італіі абьядноўваецца вакол Святога Айца, які кіруе іх шляхам да хвалы і бясконцай глыбіні таямніцы Бога”.

Таксама і Беларуская праграма Ватыканскага радыё жадае папе Бэнэдыкту ХVI многа Божых Ласкаў.у Яго жыцці








All the contents on this site are copyrighted ©.