2011-04-15 15:15:32

“Пальмы” для Папы зробяць мастакі з Санрэма


RealAudioMP3 “Пальмы” для Бэнэдыкта XVI, кардыналаў і біскупаў на Пальмовую нядзелю зробяць у гэтым годзе мастакі з італьянскага Санрэма.

Традыцыя вырабу “пальм” для Папскіх цэрымоній у рэгіёне Лігурыя, дзе знаходзіцца гэта дыяцэзія, сягае 1586 г. У той час папа Сікст V спецыяльным дэкрэтам надаў лігурыйцам прывілегію вырабу “пальм” для святкаванняў на плошчы св. Пятра.

“Працягваючы традыцыю, таксама і ў гэтым годзе Папе, кардыналам і бікупам, будзе перададзена каля 200 цудоўна зробленых пальм, - распавёў кіраўнік Цэнтра даследвання гісторыі “пальм” у Лігурыі Клаўдыа Літардзі. - Тая, якую будзе трымаць Пантыфік мае ў вышыню каля 2 метраў. Усе “яны зроблены ўручную мастакамі з Санрэма, для якіх выраб “пальм” з’яўляецца сямейнай традыцыяй”.







All the contents on this site are copyrighted ©.