2011-04-15 13:30:26

Ізраіль скіруе міністра на беатыфікацыю Яна Паўла II


RealAudioMP3 Ізраільскі ўрад скіруе свайго прадстаўніка ў Рым на цырымонію беатыфікацыі Яна Паўла II. Пасол Ізраіля пры Святым Пасадзе паведаміў 14 красавіка ў Рыме, што 1 мая на беатыфікацыйнай св. Імшы будзе прысутнічаць міністр Йосі Пелед.

Гэты 70-гадовы палітык з партыі "Лікуд" з'яўляецца міністрам без партфеля ва ўрадзе прэм'ер-міністра Беньяміна Нетаньяху. Пеледа, які нарадзіўся ў Бельгіі, падчас Другой сусветнай вайны схавала каталіцкай сям'і, дзякуючы якой ён перажыў Халакост. Будучы міністр да 8-гадовага ўзросту выхоўваўся як католік.

На цырымонію беатыфікацыі Яна Паўла II у Рым прыбудуць шматлікія кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў з усяго свету. Рымскае бюро пілігрымак разлічвае, што ў Вечны горад прыбудзе ў гэтыя дні каля 300 тысяч пілігрымаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.