16 красавіка, ужо
ў другі раз у свеце будзе адзначацца Міжнародны дзень работнікаў цырка. З гэтай нагоды
Папская рада пастырства эмігрантаў і падарожнікаў скіравала спецыяльнае пасланне “да
работнікаў цырка і ўсіх, хто з вялікай адказнасцю клапоціцца аб бяспецы падчас выступленняў”.
У пасланні адзначаецца, што цырк “з’яўляецца важнай часткай чалавечай культуры”
і “Касцёл з вялікай увагай сочыць за светам цырка”. “Цырк паказвае прыгажосць гульні
і прадстаўлення, атлетычных і артыстычных здольнасцяў чалавека”, - гаворыцца ў пасланні.
“Касцёл
прызнае вялікую сацыяльную, культурную і педагагічную каштоўнасць цырка. Як казаў
папа Ян Павел ІІ веліч цырка палягае ў здольнасці “выклікаць усмешку дзіцяці і асвяціць
на імгненне сумны позірк самотнага чалавека, праз прадстаўленне і свята. Ён робіць
людзей больш блізкімі адзін да аднаго”, - адзначаецца ў пасланні Папскай рады пастырства
эмігрантаў і падарожнікаў.