2011-04-15 15:22:12

Айцец Канталамеса: змагацца са структурамі, якія спрыяюць з’яўленню беднасці


RealAudioMP3 15 красавіка ў Ватыканскай капліцы “Redemptoris mater” (“Маці Адкупіцеля”) айцец Раньера Канталамеса прамовіў да Бэнэдыкта XVI і супрацоўнікаў Рымскай Курыі сваё чацвёртае, заключнае велікапостнае казанне. Прапаведнік Папскага дома закрануў тэму сацыяльнай рэлевантнасці Евангелля: “сапраўды - сказаў айцец Канталамеса - хрысціянская любоў павінна быць дзейснай, павінна уцелаўляцца ў канкрэтныя ўчынкі любові, якія, як кажа Езус – складаюць аснову Апошняга суда”.

“Сучасная эпоха, пачынаючы з ХІХ ст., стала зваротным момантам, калі вельмі востра стала сацыяльнае пытанне. - сказаў айцец Канталамеса - Цяпер нам зразумела, што не дастаткова толькі клопату аб бедных і прыгнечаных, але трэба яшчэ змагацца са структурамі, якія спрыяюць іх з’яўленню. Як адказ на гэту праблему нарадзілася сацыяльнае навучанне Касцёла”.

“Евангелле не прапаноўвае прамых вырашэнняў сацыяльных праблем, але змяшчае ў сабе прынцыпы, якія даюць магчымасць распрацаваць адказы на пытанні розных гістарычных сітуацый. - сказаў прапаведнік Папскага дома - Менавіта таму, што сітуацыі і сацыяльныя праблемы змяняюцца ў залежнасці ад эпохі, хрысціянін пакліканы быць здольным прымяняць евангельскія прынцыпы ў кожнай складанай сітуацыі”. На заканчэнне свайго казання айцец Раньера Канталамеса адзначыў, што “сацыяльныя энцыклікі Пантыфікаў працягваюць адна адну і ўтрымліваюць адказы на новыя пытанні грамадства”.







All the contents on this site are copyrighted ©.