2011-04-14 12:48:09

“L’Osservatore Romano” прапануе вырашэнне праблемы эмігрантаў


RealAudioMP3 Бесперапынны наплыў эмігрантаў з Паўночнай Афрыкі, у асноўным з Туніса, з’яўляецца для Італіі праблемай, здавалася б немагчымай да вырашэння. Па гэтай прычыне існуе непаразуменне паміж італьянскім урадам і яго шматлікімі партнёрамі з Еўрапейскага Саюза. Сёняшянее выданне “L’Osservatore Romano” піша аб патрэбе “пазітыўнага падыходу да гэтай праблемы”, прадстаўляючы “эксперымент з Рыячэ”. Улады мясцовасці ў Калабрыі, перадалі эмігрантам пакінуты стары квартал горада.

Ватыканская газета паведамляе, што там “пасяліліся эмігранты рознага паходжання. Сярод іх палітычныя бежанцы, якіх прынялі жыхары Рыячэ, пачынаючы ад трохсот курдаў, якія прыбылі сюды 10 гадоў таму. Эмігранты атрымалі дах над галавой, ежу, але таксама, што самае важнае, працу. У гарадскім квартале паўстала шмат майстэрняў і крамаў. Тут разам працуюць італьянцы з эмігрантамі. Той, хто праходзіць праз гэты мірны і працавіты раён гораду, - адзначае “L’Osservatore Romano”, - бачыць дзяцей рознага паходжання, якія разам гуляюць”.

Аўтары артыкула ў ватыканскім выданні хоць разумеюць, што гэта сітуацыя з’яўляецца ўнікальнай, на мяжы з утопіяй, усё ж выказваюць меркаванне, што “існаванне такой сітуацыі, калі камусці атрымалася стварыць і ўтрымаць гэтую цяжкую раўнавагу, якая існуе ўжо больш за 10 гадоў, з’яўляецца прыкладам, на які варта раўняцца. Гэта выпадак, над якім трэба падумаць”. “L’Osservatore Romano” прапануе ў пытанні з эмігрантамі знаходзіць пазітыўныя рашэнні, замест паціскаць абыякава плячыма.







All the contents on this site are copyrighted ©.