2011-04-14 11:30:09

Нігерыя: католікі прымаюць удзел у развіцці краіны


RealAudioMP3 Нігерыйскі арцыбіскуп Ігнацыюс Аяў Кайгама заявіў, што яго краіна жадае ўступіць на шлях прагрэсу. Зараз у Нігерыі праходзіць перадвыбарчая кампанія. Тут пануе атмасфера напружанасці з прычыны нядаўніх тэрактаў, накіраваных на дэстабілізацыю палітычнага жыцця краіны. Не гледзячы на гэта, як падкрэслівае іерарх, грамадзяне адчуваюць адказнасць свайго ўдзелу ў выбарах. Ён адзначыў, што “у краіне ёсць невялікая колькасць людзей, якія сеюць хаос і анархію, але большасць нігерыйцаў жадае сапраўдных, справядлівых і спакойных выбараў, якія маглі б паспрыяць прагрэсу краіны”.

Нігерыя, па словах арцыбіскупа Кайгамы, знаходзіцца ў вырашальным моманце сваёй гісторыі. “Мэтай нападаў і гвалту, - адзначыў ён, - з’яўляецца барацьба з дэмакратыяй, да якой імкнуцца жыхары краіны”.

Каталіцкія біскупы Нігерыі скіравалі адмысловае пасланне з нагоды 50-годдзя незалежнасці краіны. Іерархі заклікаць народ “да патрыятызму”, заснаванага “на канструктыўным супрацоўніцтве паміж рэлігіямі”. “Праблемы з якімі наша краіна сутыкаецца не могуць быць вырашаны без надзейнага і кампетэнтнага кіраўніцтва”, - напісалі нігерыйскія біскупы.







All the contents on this site are copyrighted ©.