2011-04-14 15:08:28

Еўропа негасцінная для хрысціянскіх бежанцаў


RealAudioMP3 Калі Еўропа абмяркоўвае некантраляваны паток туніскіх эмігрантаў у пошуках хлеба, на ўсходніх рубяжах кантыненту на працягу многіх гадоў, ціха, разыгрываецца драма хрысціян, якія пакінулі Ірак.

Кс. Франсуа Якан, халдэйскі духоўны, які дапамагае іракскім бежанцам у Стамбуле кажа, што “яны не пакінулі краіну, каб шукаць хлеб, але таму, што ім да горла прыставілі нож. Многія з іх былі сведкамі забойстваў і пакаранняў. Яны страцілі родных і калег. Вырашылі пакінуць сваю краіну ў апошні момант, не ўзяўшы з сабой нічога, акрамя невялікага чамадана. Зараз яны знаходзяцца ў Турцыі, каля граніцы з Еўропай і, у адрозненні ад бежанцаў з Туніса, Захад не можа зразумець іх трагедыі”, - сказаў халдэйскі святар.

Ён нагадаў, што “постхрысціянскі Захад непахісны ў дачыненні да хрысціян, вымушаных пакінуць радзіму з-за рэлігійнага пераследу. Толькі Германія зрабіла выключэнне і прыняла 2,5 тысячы іракцаў. Францыя і Італія, - па словах кс. Якана, - да якіх сёння прыбываюць тысячы мусульман з Туніса, прынялі толькі некалькі дзесяткаў хрысціян, што выжылі пасля напату на сіра-каталіцкую катэдру ў Багдадзе. Усё рабілася з вялікім розгаласам, каб ніхто не прапусціў гэтай выключнай гасціннасці для іракскіх хрысціян. ЗША таксама маюць тэндэнцыю быць жорсткімі. Яны даюць візы для дзяцей, але бацькам адмаўляюць.

Турцыя з’яўляецца краінай негасціннай для хрысціянаў, у якой яны не маюць права на працу і сацыяльную апеку. “Паслядоўнікі Хрыста збіраюцца вакол сваіх касцёльных супольнасцяў, якія мала могуць ім дапамагчы, бо звычайна не маюць статусу юрыдычнай асобы”, - звярнуў увагу халдэйскі духоўны. Але хаця б тут яны адчуваюць сябе аб’яднанымі і імкнуцца дапамагаць адзін адному арганізуючы навучанне для дзяцей і падлеткаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.