2011-04-14 11:10:15

Ватыкан: пленарная сесія Папскай біблійнай камісіі


RealAudioMP3 Папская біблійная камісія правядзе сваю штогадовую пленарную сесію з 2 па 6 мая 2011 г. у Доме св. Марты ў Ватыкане. Яна пройдзе пад старшынствам кардынала Уільяма Левады. Пакіруе працамі камісіі яе генеральны сакратар, нямецкі езуіт кс. Клеменс Шток.

Падчас сустрэчы члены Біблійнай камісіі працягнуць разважанне над тэмай натхнення і праўды ў Бібліі. У якасці першага этапу даследавання, камісія вырашыла засяродзіць сваю ўвагу над тым, як тэма натхнення і праўды выяўляецца ў розных тэкстах Святога Пісання. Зыходзячы з уласных кампетэнцый, кожны ўдзельнік форуму павінен прадставіць даклад на гэту тэму, які затым будзе абмяркоўвацца сумесна на асамблеі.







All the contents on this site are copyrighted ©.