Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Латвіі Валдзіса Затлерса
14 красавіка Святы
Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі Прэзідэнта Латвійскай Рэспублікі Валдзіса Затлерса,
які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскупам Дамінікам
Мамберці, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі.
У паведамленні Залі Друку Апостальскай
Сталіцы гаворыцца, што размовы прайшлі ў цёплай сяброўскай атмасферы. Падчас сустрэчы
былі адзначаны добрыя адносіны Латвіі з Апостальскай Сталіцай, аб чым сведчыць пагадненне
з 2000 года і павага, з якой успрымаецца Каталіцкі Касцёл у краіне.
У цяперашняй
міжнароднай эканамічнай сітуацыі, якая мела сур’ёзныя наступствы для Латвіі, Прэзідэнт
краіны выказаў удзячнасць за значны і каштоўны ўклад Каталіцкага Касцёла ў развіццё
грамадства, не толькі праз сацыяльныя і адукацыйныя ініцыятывы, але таксама праз рэалізацыю
сваёй сацыяльнай дактрыны.
У ходзе размоў націск быў пакладзены на захаванне
традыцыйных каштоўнасцяў і мірнага суіснавання. Адносна міжнароднай сітуацыі была
звернута ўвага на ўклад Латвіі ў садзейнічанне міру ў свеце і на супрацоўніцтва са
Святым Пасадам.