2011-04-13 14:08:10

У Расіі могуць забараніць рэкламу абортаў


RealAudioMP3 13 красавіка ў расійскую Дзярждуму ўнесены законапраект, які забараняе па-за спецыялізаванымі СМІ рэкламаваць паслугі па штучным перапынення цяжарнасці, паведамляе "Інтэрфакс-Рэлігія". "Законапраект таксама абавязвае ўрачоў папярэджваць жанчын, якія жадаюць зрабіць аборт, аб тым, што ён можа з'явіцца прычынай бясплоддзя, смерці або выклікаць шкодныя наступствы для фізічнага і псіхічнага здароўя жанчыны", - паведаміў журналістам аўтар заканадаўчай ініцыятывы, дэпутат Антон Белякоў. Адпаведныя змены прапанаваны ў закон "Аб рэкламе" і ў Асновы заканадаўства РФ аб ахове здароўя.

Як падкрэсліў парламентарый, яго папраўкі не пасягаюць на заканадаўча замацаванае права жанчыны самастойна вырашаць пытанне аб мацярынстве. "Аднак, лічу, што жанчына, якая вырашыла зрабіць аборт, не павінна атрымліваць інфармацыю аб гэтай працэдуры з маляўнічай рэкламы, размешчанай у глянцавых часопісах", - сказаў Белякоў, які з'яўляецца па спецыяльнасці лекарам-педыятрам.

Парламентарый лічыць недапушчальным, што Расія займае першае месца ў Еўропе па колькасці абортаў, у тым ліку падлеткавых. Паводле яго слоў, на кожную тысячу нованароджаных, па афіцыйных дадзеных Міністэрства аховы здароўя прыходзіцца 1022 аборты, а ўсяго ў краіне штогод робіцца 1,6-1,7 млн. абортаў, а па неафіцыйных дадзеных – да 6 млн.







All the contents on this site are copyrighted ©.