2011-04-13 13:39:13

ПАСЕ: нейтральны падыход у выкладанні гісторыі рэлігіі ў школах Еўропы


RealAudioMP3 Дзяржавы павінны сачыць за тым, каб выкладанне ў школе гісторыі рэлігіі не абражала перакананняў бацькоў вучняў, гаворыцца ў праекце рэкамендацый Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. "Прынцып нейтралітэту дзяржавы павінен выкарыстоўвацца і ў дачыненні да рэлігійнай адукацыі ў школе, і, паводле прэцэдэнтнай практыкі Еўрапейскага суда па правах чалавека, у задачу органаў дзяржаўнай улады ўваходзіць строгі кантроль за тым, каб пры гэтым не абражаліся рэлігійныя ці нерэлігійныя перакананні бацькоў", - гаворыцца ў праекце.

Гэты дакумент быў прыняты напярэдадні пасля абмеркавання даклада Камісіі па культуры, навуцы і адукацыі на тэму "Рэлігійнае вымярэнне міжкультурнага дыялогу". "Паводле меркавання асамблеі, выклікам сённяшняга дня з'яўляецца дасягненне згоды і неабходнага балансу для таго, каб выкладанне ведаў аб рэлігіях давала магчымасць для ўзаемных адносін і пазнання", - сказана ў рэзалюцыі.

ПАСЕ бачыць неабходнасць ў тым, каб "розныя Царквы і рэлігійныя супольнасці - у прыватнасці, хрысціяне, іудзеі і мусульмане - прызнавалі адзін аднаго".







All the contents on this site are copyrighted ©.