2011-04-13 11:57:55

Ватыканскае выданне аб палёце першага чалавека ў космас


RealAudioMP3 Праз паўстагоддзя пасля палёту Юрыя Гагарына ў космас, "мы не павінны недаацэньваць яго рэвалюцыйныйнай вагі", таму што гэта быў "адзін з тых момантаў, пачынаючы з якога людзі пачалі не толькі разумець, але і запаўняць касмічную прастору цудамі навукі, надаючы ім таксама палітычную важнасць", - піша сённяшняя "L'Osservatore Romano" да 50-годдзя палёту першага чалавека ў касмічную прастору.

Ватыканская газета адзначае аднак, што заўвага Гагарына: "Тут, у версе, няма ніякага Бога" была "хлуснёй". Гэта сцвярджэнне, "было прызнана ў той час дакладным. Але навукоўцы ўжо даўно думаюць над тым , ці касманаўт сапраўды сказаў гэтыя словы, ці яны былі прыпісаны яму савецкай прапагандай. Не выклікае сумневу тое, што гэтых словаў няма ў запісах гутарак падчас палёту", - гавораць аўтары артыкула ў ватыканскім штодзённіку.

"Такім чынам, калі адкінуць адкрыты падман, застаецца юбілей аднаго з этапаў пазнання, які пашырыў наша ўяўленне аб свеце", - заключае "L'Osservatore Romano".







All the contents on this site are copyrighted ©.