2011-04-13 11:24:22

Апостальскі Нунцый у Беларусі выказаў свае спачуванні ў сувязі з тэрактам


RealAudioMP3 Апостальскі Нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Марцін Відавіч выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі з трагічнымі падзеямі 11 красавіка на станцыі метро “Кастрычніцкая”, “калі падчас выбуху дзесяткі непавінных асобаў страцілі сваё жыццё і былі параненыя”.

“Шчыра і горача малюся за ўсіх, каго дакранулася трагедыя, - напісаў дыпламатычны прадстаўнік Святога Пасаду - няхай Добры Бог дасць вечнае жыццё памерлым, параненым адновіць здароўе, а для тых, хто застаўся ў горы і жалобе, удзеліць сваё бацькоўскае суцяшэнне”.

Апостальскі Нунцый даверыў усіх “узрушаных трагедыяй” апецы Беззаганна зачатай Маці Божай, заступніцы сталіцы Беларусі.







All the contents on this site are copyrighted ©.