2011-04-12 14:47:34

Дзень малітвы за пакістанскіх хрысціян, асуджаных на смерць


RealAudioMP3 Дзень малітвы за асуджаных на смерць па закону “аб блюзнерства” пройдзе 20 красавіка, у Вялікую сераду, у розных краінах свету. У Рыме ў гэты дзень старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран узначаліцm св. Імшу за асуджаных.

Кіраўнік камісіі па міжрэлігійным дыялогу Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Пакістана біскуп Мултана Эндру Фрэнсіс спадзяецца, што гэты дзень дапаможа сфарміраваць разуменне складанай сітуацыі, у якой апынуліся хрысціяне ў краіне.

У той час у Фейсалабадзе па абвінавачванні “у блюзнерства” арыштаваны яшчэ адзін хрысціянін. Паводле інфармацыі агенцтва “Fides”, 40-гадовага Арыфа Масіха абвінавачваюць у асквярненні Карана і напісанні запалохваючых лістоў мусульманам з мэтай іх навяртання на хрысціянства.

Пол Бхаці, спецыяльны саветнік прэм'ер-міністра Пакістану па справах рэлігійных меншасцяў, надзелены міністэрскай выканаўчай уладай, выступіў супраць закона “аб блюзнерстве” і заявіў, што неабходна тэрмінова знайсці сродак, каб спыніць яго злоўжыванне.

“Можна пачаць з мараторыя або ўнясення змяненняў у закон. Неабходна таксама прыкласці намаганні для таго, каб змяніць менталітэт і культуру, таму што ў Пакістане ёсць шэраг арганізацый і асоб, якія выкарыстоўваюць гэты закон для стварэння рознагалоссяў у грамадстве”, - сказаў Пол Бхаці.

Паводле яго слоў, “сёння галоўная праблема для хрысціян у Пакістане складаецца ў празмерна абмежавальным тлумачэнні закона “аб блюзнерстве”. "З нашага боку, - сказаў Бхаці - мы не праяўляем ніякага жадання не паважаць ісламскія законы. Таму тлумачэнне закона можа выклікаць нявінныя ахвяры сярод хрысціян”.








All the contents on this site are copyrighted ©.