2011-04-12 13:59:37

Ватыкан: апублікаваны дэкрэт аб беатыфікацыі Яна Паўла II


RealAudioMP3 Папа Ян Павел II, які памёр у 2005 г., будзе абвешчаны благаслаўлёным 1 мая гэтага года. Яго літургічны ўспамін з гэтага часу будзе адзначацца штогод у Рыме і ў Польшчы 22 кастрычніка – гэта дата пачатку яго пантыфікату ў 1978 г. Афіцыйны дэкрэт аб маючай адбыцца беатыфікацыі і зацвярджэнне дня ўспаміну Пантыфіка ў касцёльным календары апублікаваў сёння штодзённік "L'Osservatore Romano".

Дэкрэт на лацінскай мове падрыхтаваны і апублікаваны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. У ім гаворыцца, што мясцовыя біскупскія канферэнцыі паводле свайго меркавання могуць прасіць Рымскую курыю ўнесці імя новага благаслаўлёнага Каталіцкага Касцёла ў свой ​​мясцовы літургічны каляндар.







All the contents on this site are copyrighted ©.