2011-04-11 12:04:46

Святая Зямля: хрысціянскія лідэры выказалі пратэст ізраільскім уладам


RealAudioMP3 Хрысціянскія лідэры Святой Зямлі выказалі пратэст ізраільскім уладам у сувязі з адмовай даць дазвол на знаходжанне ў краіне англіканскаму епіскапу, а таксама новымі падаткамі, накладзенымі на рэлігійныя ўстановы.

Як паведамляе "АsiaNews", ізраільскі ўрад адмовіўся даць дазвол на знаходжанне ў дзяржаве англіканскаму епіскапу Сухейлу Давані, ураджэнцу горада Наблус на Заходнім Беразе Іардана. У выніку палестынскі іерарх быў пазбаўлены магчымасці трапіць у англіканскую катэдру і епархіяльныя ўстановы ва Усходнім Ерусаліме. Лідэры хрысціянскіх цэркваў Ізраіля выказалі пратэст з нагоды гэтага рашэння, выказаўшы меркаванне, што гэта стварае небяспечны прэцэдэнт.

Хрысціянскія лідэры таксама пратэстуюць супраць новых падаткаў, накладзеных на касцёльную маёмасць, называючы ўрадавае рашэнне “агрэсіўным дзеяннем”. Яны звярнулі ўвагу, што новае падаткаабкладанне парушае гістарычны статус, усталяваны яшчэ Асманскай імперыяй і брытанскім мандатам, а таксама ўмовамі Рэзалюцыі № 247 ААН, у выніку якой была заснавана Ізраільская дзяржава.

Сярод лідэраў хрысціянскіх цэркваў, якія далучыліся да пратэсту: Праваслаўны Патрыярх Іерусалімскі Феафіл III, Лацінскі і Армянскі Патрыярхі Іерусаліма, армяна-каталіцкія біскупы, копты, эфіёпы, грэка-католікі, мараніты, сіра-католікі, прадстаўнікі Англіканскай і Лютэранскай Цэркваў.







All the contents on this site are copyrighted ©.