2011-04-11 15:07:59

Кот-д'Івуар: бежанцы хаваюцца ў катэдры


RealAudioMP3 Амаль 2 тысячы чалавек прыйшлі ў пошуках прытулку ў катэдру св. Паўла ў Абіджане, сталіцы Кот-д'Івуара, дзе бушуе грамадзянская вайна, якая суправаджаецца масавымі забойствамі мірнага насельніцтва.

Бежанцы, які сабраліся ў катэдральным касцёле, спадзяюцца пазбегнуць гібелі ў ходзе ваенных дзеянняў, якія развярнуліся вакол горада ў апошнія дні. Святары спрабуюць аказаць прыйшоўшым у храм дапамогу. Сярод іх шмат маленькіх дзяцей, цяжарныя жанчыны і параненыя. Людзі прыйшлі ў касцёл, не маючы пры сабе нават запасу вады і прадуктаў.

У Кот-д'Івуары разгарнулася барацьба паміж прыхільнікамі былога Прэзідэнта краіны Ларана Гбагбо, які прайграў выбары, і новага Прэзідэнта Алассана Уаттары. Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Кот-д'Івуары ў лістападзе 2010 г. Ларан Гбагбо, які кіраваў дзяржавай з 2000 г., і Алассан Уаттара адначасова абвясцілі аб сваёй перамозе.








All the contents on this site are copyrighted ©.