2011-04-11 12:27:02

Ватыкан: І том серыі кніг пра гісторыю Апостальскай бібліятэкі


RealAudioMP3 Ватыканскае радыё правяло прэзентацыю першага з сямі тамоў гісторыі Апостальскай бібліятэкі. Кніга называецца “Зараджэнне Ватыканскай апостальскай бібліятэкі паміж Гуманізмам і Адраджэннем”. Яна распавядае пра тое, як пачыналася гісторыя адной з самых старажытных бібліятэк свету.

Ватыканская бібліятэка была адкрыта папам Мікалаем V у сярэдзіне XV ст. Зараз пра яе гісторыю раскажуць цудоўна аформленыя кнігі, першая з якіх ахоплівае перыяд з моманту стварэння да пантыфікату Клімента VII. Менавіта ў гэты перыяд бібліятэка стала найбуйнейшым інтэлектуальным цэнтрам, які паспрыяў развіццю гуманістычных ідэй.

Кіраўнік выдання, прафесар Антоніа Манфрэдзі, палумачыў, што ў першым томе раскрываецца некалькі асноўных тэм. Спачатку гаворка ідзе аб папскіх бібліятэках, якія існавалі да ватыканскай, затым даецца гістарычнае апісанне часу стварэння Апостальскай бібліятэкі.

Чарговыя тамы плануецца выдаваць раз у два гады.








All the contents on this site are copyrighted ©.