2011-04-11 14:43:08

ААН: наёмнікі ў Афрыкі прадстаўляюць пагрозу для правоў чалавека


RealAudioMP3 Працоўная група ААН па сітуацыі ў Лівіі і Кот д’Івуары прыйшла да высновы, што ў многіх рэгіёнах гэтых краін наёмнікі “працягваюць прадстаўляць сур’ёзную пагрозу для правоў чалавека”. Спецыялісты ААН заўважаюць, што “наёмнікі актыўна выкарыстоўваюцца ў Афрыцы з мэтай нападаў на грамадзянскае насельніцтва”.

Кіраўнік Працоўнай групы ААН Хасэ Луіс Гомэс дэль Прада, сцвярджае, што “наёмнікі выкарыстоўваюцца для таго, каб перашкаджаць насельніцтву карыстацца сваім правам на самавызначэнне”. Адначасова, “яны маюць дачыненне да цяжкіх парушэнняў іншых правоў чалавека”.

З гэтай прычыны, Працоўная група ААН скіравала зварот да ўрадаў Лівіі і Кот д’Івуара з просьбай ратыфікаваць Міжнародную Канвенцыю супраць рэкрутацыі, выкарыстання і фінансавання наёмнікаў. Група абмеркавала праект Канвенцыі аб прыватнай міліцыі і арганізацыях аховы, які будзе абмяркоўвацца з мэтай набыцця прававога статуса падчас міжурадавай канферэнцыі ў Жэневе ў маі гэтага года.







All the contents on this site are copyrighted ©.